- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кніжцы, выдадзенай “Тваім стылем”, знаёмы нам гарадзенскі свет перакручваецца, а фантастыка робіцца ці не сапраўднейшай за рэальнасць. Даўным-даўно, у далёкай-далёкай, але вельмі падобнай да нашай галактыцы, на амаль ідэнтычнай планеце ў памежным горадзе Нёман, на берагах ракі Кронан, адбываліся неверагодныя рэчы… З кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель” мы даведаемся, што насамрэч хаваецца пад паняццем аховы спадчыны, дзе шукаць зніклыя ў мінулым Нёманскія помнікі, якія ёсць сакрэтныя пратаколы да Венецыянскай хартыі ды хто ва ўмовах памежжа можа стаць deus ex machina. “Разрушыцель” гэта кароткае і даволі прыемнае чытво, якое добра пасуе для нудных паездак у маршрутках. Не варта ўспрымаць аповесць з усёй сур’ёзнасцю – хаця яна і закранае важныя ды балючыя для гарадзенцаў праблемы, варта заўважыць аўтарскую іронію датычна ўсіх герояў. Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/116/lifestyle/11941/ © Твой стыль