- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтую нядзелю, 1 кастрычніка, ва Уроцлаве распачнецца Фестываль незалежнай беларускай культуры. З 2011 года арганізацыяй імпрэзы займаецца фонд «Za Wolność Waszą i Naszą». Сёлетні слоган форуму – «Разам лепей». Бо гэта падзея яднае не толькі беларусаў, а і распавядае пра нашую культуру палякам.
XI Фестываль незалежнай беларускай культуры распачне ўрачыстае спатканне з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Падчас сустрэчы будзе ўручана Узнагарода ўдзячнасці за падтрымку беларускай культуры.
Увогуле ж, у гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі своеасаблівую і выключна багатую фестывальную праграму, пра якую ў нашым эфіры распавяла адна з яе ўдзельніц і арганізатарак мастачка Аляксандра Канафальская.
«Ёсць у гэтага фестывалю пэўная асаблівасць. Усялякі раз гэта нібыта прынцыпова вельмі інтэлігентны, вельмі культурны фестываль. Гэта не танцы на палянцы вакол вогнішча – гэта больш пра музеі, больш пра выставы. Гэта літаратурныя сустрэчы, прэзентацыі кніг, тэатральныя выступы».
Слухаць падрабязней: