- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы браджэннем. Дарэмныя сокі. Пад вокнамі непатрэбныя нікому чырвоныя райскія яблычкі. Крамяныя, прыгожанькія, але дробныя-дробныя. Болей нагадваюць нават чарэшні, а зусім не яблыкі. Дрэва расце ля ганку старой камяніцы, дзе мастацкая школка. Яшчэ нядаўна дзяўчаты-падлеткі спрабавалі нарваць яблычкаў, якімі сёння абсыпаны дол. Ты першы раз, дзівячыся сам сабе, заўважыў, што на дрэве райскія яблычкі, а не проста дзічкі. (фрагмент)