Распачынаецца перадзамова кнігі Паўла Каралева «Купала і Колас жартуюць»
2023-04-17 15:47
У кнігу ўвайшлі ўспаміны пра забаўныя гісторыі, досціпы і гумар Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вобраз нашых класікаў з выключна сур’ёзнага, «акадэмічнага» пераўтвараецца ў блізкі, непасрэдны, паведамляе kniger.by.Нашыя песняры маглі з іроніяй ўспрымаць розныя жыццёвыя сітуацыі. У кнізе прыведзена мноства незвычайных эпізодаў, анекдатычных сітуацый ці проста забаўных гісторый. Усё гэта дазваляе па-новаму зірнуць на галоўных класікаў беларускай літаратуры. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў.
Выхад кнігі плануеццца ў траўні 2023 года. Вы можаце падтрымаць выданне зрабіўшы заказ з папярэдняй аплатай на сайце kniger.by і аплатай па АРЫП або ў краме выдавецтва. Пры гэтым вы атрымліваеце кнігу у першую чаргу са зніжкай 20 адсоткаў(20 рублеў замест 25 пасля выхада) і аўтографам аўтара.
Падрабязней пра тое як замовіць кнігу
тут.