Распачаўся прыём заявак на прэмію Гедройця
2023-08-10 16:44
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у XII сезоне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Расказваем, як паўдзельнічаць у конкурсе.
Традыцыйна журы вызначыць тры найлепшыя кнігі ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Падавацца на прэмію маюць права і лаўрэаты мінулых гадоў, а ў конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго аўтара.
Падрабязней з рэгламентам можна азнаёміцца
тут.
Для ўдзелу ў прэміі трэба будзе запоўніць
google-форму і даслаць арганізатарам электронны варыянт кнігі ў фармаце тэкставага дакумента Microsoft Word або PDF. Пры магчымасці таксама — перадаць папяровую версію кнігі.
За ходам конкурсу можна будзе сачыць на афіцыйных старонках Прэміі:
https://giedroyc.penbelarus.org/