Расейскі гурт „Каста” выпусціў кліп пра Беларусь?
2020-11-27 23:11
Расейскі хіп-хоп-гурт „Каста” выпусціў жорсткі кліп на трэк „Выходзь гуляць”.
Сюжэт роліка вельмі падобны да таго, што адбываецца ў Беларусі. Трэк
„Выходзь гуляць” не новы – гурт выпусціў яго яшчэ на пачатку 2020 года. Але менавіта цяпер назва песні для беларусаў гучыць як ніколі сімвалічна.
Кліп распавядае гісторыю сілавіка, які катуе на службе затрыманых, а пазней за сямейным сталом заўважае на руках кроў, якая не змываецца вадой. У роліку шмат сцэн гвалту.
Беларускае Радыё Рацыя