Альгерд Бахарэвіч
гэта сёння адзін з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў не
толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Яго кнігі перакладаюцца на нямецкую і
англійскую мовы. Паводле ягоных кніг выстаўляюцца спектаклі.
Дзве з іх «Сабакі Эўропы» і «Апошняя кніга пана А» рэжым прызнаў
экстрэмісцкімі. Аўтар, пазбягаючы палітычных рэпрэсіяў, з’ехаў у
эміграцыю. Цяпер жыве ў Швейцарыі.
У гэтым годзе выйшлі ажно тры яго новыя кнігі: «Плошча Перамогі» у Празе, «Хлопчык і снег» і «Ператрус у музеі» у Варшаве.
З Альгердам Бахарэвічам размаўляе Яраслаў Іванюк.