Раман Зараславы Камінскай пра мастачку Алену Кіш стаў аўдыякнігай
2025-05-30 10:32
Раман пісьменніцы Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць», які апавядае ў тым ліку пра народную мастачку Алену Кіш, апублікаваны Audiobooks. by у фармаце аўдыякнігі.
Друкаваная версія кнігі пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор» у 2017 годзе і атрымала прэмію «Дэбют» (2018), а таксама трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройця 2018 году.
Анатацыя:
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русалкі клічуць.
Агучыла кнігу Ядзвіга Дзяюн. А запіс быў зроблены пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.