be
pdf

Рабы ў старажытным і сучасным сьвеце

Весялкоўскі Юры

У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра тое, што яны рабілі ў свой час, за што змагаліся і ў чым знаходзілі задавальненьне. Таму, як-бы далёка мы не вярталіся ў мінулае людзкасьці, мы ня знойдзем яе пачатку. Апошнім стагодзьдзем дасьледчыкі мінулага карыстаюцца рознымі тэхнічнымі мэтадамі і прыходзяць да пэўных заключэньняў і высноваў. Асабліва пасьля Другой сусьветнай вайны археалягічная тэхніка пайшла так далёка, што са знойдзеных у зямлі рэштак людзкіх паселішчаў апісваюць іхні спосаб жыцьця да 50 тысяч гадоў да н.э. Захаваліся некаторыя дакумэнты і запісы, але многа чаго цікавага зь мінулага застаецца таямніцай. Дасьледчыкі мінулага гавораць, што першыя людзі ў сьвеце былі паляўнічымі і зьбіральнікамі правіянту. Іхняе жыцьцё залежала ад натуры і ўласнай здольнасьці забяспечыць сабе харчаваньне, вопратку і дах над галавой.

Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры
  • Месца выхаду: Беласток - Лёндан
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Памеры: 270с., 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Палітыка, Правы чалавека, Рэлігія, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Copyright: © 2003 by Весялкоўскі Юры
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1204, 1203
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org