- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Рабочы» — бюлетень Свабоднага прафсаюза беларусскага і Камітэта абароны правоў працоўных (1997–2002 гг.) Пазьней Газета Камітэта абароны правоў працоўных і Штотыднёвая масава-палітычная газета. Галоўным рэдактарам газэты “Рабочы” быў Віктар Івашкевіч — вядомы палітычны дзяяч і журналіст. 16 сьнежня 2002 г. Віктар Івашкевіч быў арыштаваны, а праз некаторы час — асуджаны да аднаго году абмежаваньня волі за паклёп на прэзыдэнта і яго атачэньне. Нагодай для крымінальнай справы стаў артыкул “Злачынца павінен сядзець у вязьніцы”, надрукаваны ў газэце “Рабочы” падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Да чытачоў газэта не дайшла: прадстаўнікі спэцслужбаў канфіскавалі яе наклад непасрэдна ў друкарні. Адбываў пакараньне ў Баранавічах. Апынуўся на волі 16 сьнежня 2003 году.