- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя гурту R. F. BRAHA гэта ня толькі гісторыя кампаніі хлапчукоў зь Беласточчыны, якім хацелася граць і сьпяваць. Гэта ў першую чаргу аповед пра спробу нацыянальнага акрэсьленьня маладога пакаленьня беларусаў у Польшчы, а заадно запіс унікальнага пэрыяду - паскоранага пераходу гэтага пакаленьня ад посткамуністычнага мэнталітэту беларускай правінцыі да эўрапэйскай сучаснасьці. Гэта таксама апісаньне шляху вызваленьня ад закасьцянелай эпохі Польскай Народнай Рэспублікі: сельскіх дамоў культуры, для якіх пікам росквіту была актыўнасьць гурткоў хатніх гаспадыняў і фальклёрных калектываў у стылі Лявоніхі, а лейтматывам - моладзь, якая ратуецца ад прыгнятальнай рэчаіснасьці і ўласнай ідэнтычнасьці ўцёкамі ў „Вялікі горад Беласток". (фрагмент)