- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На стыку року, фольку, джазу, бардаўскай песьні ў Беларусі зьяўляюцца праграмы новай хрысьціянскай музыкі — леташні калядны праект «Сьвяты вечар», альбом хрысьціянскіх сьпеваў «Зазірні ў неба» гурту «Золак». З гэтага шэрагу і новы альбом «Псальмы» А. Камоцкага на біблейныя радкі ў перакладзе на беларускую Р. Барадуліна. Слова «псальмы» паходзіць ад грэцкага «псальмас» — урачысты рэлігійны сьпеў, малітва. Паэтычная форма і мэтар псальмаў грунтуюцца на сынтаксычным паралелізме — варыяцыях адной і той самай тэмы, альбо на выказваньнях, якія сэнсава падпарадкоўваюцца адно аднаму. Кніга псальмаў, напісаная царом Давыдам, налічвае 150 твораў. Скарына ў прадмове да «Псалтыру» адзначаў: «Псалам жастокае сэрца мякчыць і сьлёзы зь яго, якабы са істочніка ізводзіць». Псальмы перакладалі С. Полацкі, І. Луцкевіч, В. Сёмуха і вось — Р. Барадулін. Распачынаецца дыск малітвай «Ойча наш». Далей — каля дваццаці трэкаў, на два зь якіх запісана па дзьве ці тры музычна-паэтычныя тэмы. Алесь спачатку цытуе той ці іншы псальм у перакладзе І. Луцкевіча, а потым сьпявае адпаведную музычную вэрсію на вершы Барадуліна. Ёсьць на дыску й гітара Камоцкага. Яна нагадвае тут першы псальмовы інтрумэнт — арфу. Аформленыя яны творам дачкі паэта — І. Барадулінай. Да Бога зьвярнуцца з малітвай залішнім ніколі ня будзе... (А. Мяльгуй, Камоцкі пяе малітвы, Наша Ніва 21/2000)