«Прыйшоў час татальнай зачысткі». Дашкевіч выйшаў пасьля 15 сутак арышту
2021-01-30 22:13
Прадпрымальніка і актывіста Зьмітра Дашкевіча вызвалілі сёньня зь ІЧУ Менскага раёну, дзе ён адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Дашкевіча затрымалі 15 студзеня ў Курапатах, дзе ён цягам двух з паловай гадоў штопятніцу трымае варту каля рэстарацыі «Поедем Поедим».
Зьміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады кожную пятніцу. Летась у лістападзе ён ужо быў пакараны арыштам на 15 сутак.