be
Прысяга

Прысяга

Чарот Міхась

Харавы дырыжор і кампазітар Галіна Казіміроўская чытае верш "Прысяга" рэпрэсаванага паэта і драматурга Міхася Чарота. Міхась Чарот (сапр. Міхась Кудзелька, 7.11.1896-29.10.1937) - паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч, стрыечны брат Іосіфа і Івана Кудзелькаў. Адзін з самых славутых і папулярных паэтаў 1920-х гадоў, які таксама не быў чужы беларускай песні. Менавіта ён — аўтар знакамітай «Купалінкі», а яшчэ малады Міхась Чарот сам спяваў у хоры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынём тэатральнай суполкі «Маладзік», пісаў п’есы для тэатра, хоць найбольшую вядомасць прынесла яму паэзія. На самым пачатку 1920-х Чарот апублікаваў паэму «Босыя на вогнішчы», якая, фактычна, стала першым значным творам беларускай літаратуры, дзе прыхільна гаварылася пра бальшавікоў. Гэтак жа прыхільна паставіліся да Чарота і ўлады: прызначылі галоўным рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», кіраўніком аб’яднання «Маладняк», увялі ў склад ЦВК БССР. Ні блізкасць да кіраўніцтва ў 1920-я, ні свядомы адыход у цень у 1930-я не дапамаглі Чароту ў часы крывавага тэрору. Разам з многімі беларускімі паэтамі ён быў схоплены і неўзабаве расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-01-18
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:01:30
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Галіна Казіміроўская
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org