- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прысуд Віктару Бабарыку агучаць шостага ліпеня.
Сёння падчас апошняга слова ў судзе Віктар Бабарыка сказаў: “Я не магу прызнацца ў злачынстве, якога я не здзяйсняў. Мне не сорамна перад маімі блізкімі, таму што не было дапушчана ніякіх супрацьзаконных дзеянняў і нават намёку на здзяйсненне супрацьзаконных дзеянняў. Мне не сорамна перад супрацоўнікамі банка за тое, што разам з імі цягам амаль 25 гадоў мы зрабілі адзін з лепшых банкаў гэтай краіны. Яго рабіла ў тым ліку і каманда, частка з якой знаходзіцца ў гэтай клетцы, і якая лічыць сябе злачынцамі.
Яго абвінавацілі ў легалізацыі злачынных даходаў і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Пракурор запрасіў для яго 15 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя