«Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Kamunikat.org выдае кнігу журналіста Алега Груздзіловіча
2024-07-13 14:03
„Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы” - гэта вершы і малюнкі журналіста „Радыё Свабода” Алега Грузьдзіловіча, які у сьнежні 2021 году быў арыштаваны за асьвятленне пратэстаў у Беларусі.
Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Грузьдзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Тэксты - своеасаблівы турэмны дзённік - удалося перадаць з аказіяй з магілёўскага СІЗА. Пазьней у калёніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя.
Алег Груздзіловіч віны не прызнаў і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам.