be
Пры брамах Радзімы

Пры брамах Радзімы

Тварановіч Галіна
Літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»: станаўленне, праблемы, асобы

Чарговы, апошні па часе альманах Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” распачынаецца творамі яго заснавальнікаў, а заканчваецца вершамі зусім маладых сяброў арганізацыі, пра якіх можна сказаць, што яны з пакалення іхніх унукаў. У 2013 годзе пісьменніцкая арганізацыя беларусаў у Польшчы адзначае свой ужо пяцідзесяціпяцігадовы юбілей. У пасляслоўі да кнігі “Шлях па прамой часу”, своеасаблівай гісторыі арганізацыі, складзенай да яе пяцідзесяцігоддзя, старшыня “Белавежы” Ян Чыквін, відавочна, меў важкія падставы, каб зазначыць, што “пісьменнікі «Белавежы», сапраўды, шчыльна запоўнілі сваю этнічную прастору культурна-эстэтычным зместам. 3 поўным правам можна сказаць, што другая палова XX стагоддзя належыць у беластоцкім краі найперш «белавежцам»”. На рахунку сяброў Беларускага літаратурнага аб’яднання ўжо звыш 230 кніг, змест якіх склалі творы розных жанраў. Зразумела, што асэнсаванне феномену існавання беларускай літаратуры ў Полыпчы, усведамленне агульных заканамернасцей і тэндэнцый развіцця, аналіз творчасці асобных паэтаў і празаікаў адбываецца ўжо на працягу многіх гадоў. (Прадмова, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары: Тварановіч Галіна
Выдаўцы і выдавецтвы: Wydział Filologiczny Uniwersytetu w Białymstoku
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 2012
  • Рэдактар: Szynkarenko Olga
  • Выдавец: Wydział Filologiczny Uniwersytetu w Białymstoku
  • Памеры: 444 s.
  • ISBN: 978-83-7431-356-8
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства
  • Copyright © 2012 by Uniwersytet w Białymstoku
  • Кнігазбор: Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: B-3486
  • Дадатковая даведка: Recenzenci: Prof. dr hab. Aleś Jaskiewicz (Akademia Nauk Białorusi, Mińsk) Prof. dr hab. Wanda Supa (Uniwersytet w Białymstoku)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org