«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» Ганны Кандрацюк
2025-05-30 10:47
У Беластоку ў кавярні Zmiana Klimatu прайшла творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і журналісткай з Падляшша Ганнай Кандрацюк-Свярубскай, ды презентацыя яе чарговай кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці».
Кніга аб’ядноўвае пад вокладкай журналісцкія аповеды пра сем знакавых для аўтаркі асобаў.
— Гэта людзі, якія паўплывалі на нашу свядомасць. Таксама гэта людзі, пра якіх мы вучым у школе. Тут паказаны іх жыццёвы партрэт, паказана асяроддзе.
— Як заўсёды, кожная кніга Ганны Кандрацюк вельмі цікавая, якая змушае думаць пра наш лёс. Кожная з іх іншая. Тут якраз паказаныя нашы лёсы беларусаў не толькі з Беласточчыны, але і з Беларусі, як яны пераплятаюцца.
У кнізе Ганны Кандрацюк-Свярубскай
«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» вы пабачыце журналісцкія партрэты Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук),
Алеся Пушкіна, Юркі Гіля,
Надзеі Артымовіч ды
Юры Гуменюка.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя