- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«УНІВЕРСІТЭТ – ЗА ЧЫСТЫ ГОРАД»«Жадаеш зрабіць свет лепш – распачні з сябе», – абвяшчае ўсходняямудрасць. «З сябе, або з таго, што навокал цябе», – дадалі студэнты ГрДУ і 8кастрычніка ажыццявілі дадзенаесцверджанне .У гэты дзень яны правяліакцыю «Універсітэт – за чысты горад».У ёй прынялі ўдзел каля ста пяцідзесяці студэнтаў розных факультэтаў. У дзесяць гадзінаў раніцы студэнты,якія «ўзброіліся» працоўнымі пальчаткамі і пакетамі для смецця, выйшлі ваўрочышча Пышкі. Акрамя таго, у гэтыж час частка студэнтаў прыбірала лязаапарка. На працягу дзвюх гадзінаўдбайна збіралі смецце, якое, на жаль,з’яўляецца неад’емным элементамжыццядзейнасці вялікага горада. Кожная паперка, недакурак, піўная бутэлька і іншыя адходы былі сабраныя рукамі студэнтаў. Затым мяхі са смеццем,якіх набралася больш за дзве сотні,пагрузілі ў спецыяльную машыну. Горы сабранага смецця ўражвалі, тамуўсе студэнты засталіся задаволеныязробленай працай. Ніхто не шкадаваўаб затрачаным часе, бо прыбіралі з задавальненнем.