- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
30 чэрвеня суд Ленінскага раёну Гародні разгледзеў скаргу Аляксандры Васілевіч, старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП. Скарга была пададзеная на прадмет адмовы гарвыканкамам у правядзенні пікету пад дэвізам “Сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Суд не захацеў прыняць да ўвагі аргументы Васілевіч і пацвердзіў правільнасць адмовы. Рашэнне прыняла суддзя Людміла Жукоўская. Гэта ўжо чацвёрты аналагічны адказ гарадзенскага суду на скаргі актывістаў АГП па такіх пікетах. Па-сутнасці рашэнні гарвыканкаму прымаюцца “пад капірку”, а суд не хоча ўлічваць усе акалічнасці сітуацыі. Ва ўсіх выпадках суд не ўлічвае таго, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і міжнародныя дамовы стаяць вышэй мясцовых нарматыўна-прававых актаў. Само ж рашэнне гарадзенскага гарвыканкаму №540, якое вызначае месцы правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе, відавочна супярэчыць вышэйшаму заканадаўству.