- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў “Новак” у сакавіку 2012 года, на думку амаль паловы беларусаў, размаўляюць па-беларуску сапраўдныя патрыёты (46,7%). З 2009 года гэтая лічба практычна не змянілася. Аднак зрабіўся заўважным антаганізм паводле прыкметы стаўлення да мовы: з аднаго боку, удвая павялічылася колькасць тых, хто мяркуе, што людзі, якія заўжды размаўляюць па беларуску, — “эліта нацыі”: 5,5% (2009) і 10,4% (2012). З іншага боку, таксама вырасла меркаванне, што гэта “апазіцыя”: 4,2% (2009%) і 8,9% (2012). Адначасова колькасць тых, што мяркуе, што па-беларуску гаворыць толькі вёска (стэрэатып быў створаны ў савецкія часы), практычна не вырас з 2009 года і знаходзіцца на ўзроўні 6,1%. Яшчэ 29% у прынцыпе не звяртаюць увагі на тое, якой мовай карыстаецца суразмоўца. Трэндам апытання з’яўляецца стаўленне да беларускамоўнай рэкламы: калі ў 2009 толькі 37% беларусаў хацелі бачыць больш рэкламы па-беларуску, то цяпер пазітыўна ацэньваюць беларускамоўную рэкламу ажно 55,6%.