- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч даслаў жонцы Марыне Адамовіч ліст, у якім выказаў сваю пазыцію наконт падпісання прашэння аб памілаванні. «З часу майго апошняга ліста (16.04) дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей. Шчыра ўзрадавала навіна пра вызваленьне Андрэя і Дзьмітрыя. Рады за іх і іхнія сем’і. Перадавай ім мае прывітанні. Але, даруй, мая родная, гэты шлях на волю для мяне непрымальны. Я ня здольны здрадзіць сабе, ня здольны прынізіць тых людзей, якія збіралі подпісы за мяне, ставілі подпісы за маё вылучэнне, галасавалі за мяне, выйшлі па маім закліку на Плошчу», — напісаў Мікалай Статкевіч.