Прэзідэнт Польшчы ўшанаваў памяць ахвяр Катынскага злачынства
2021-04-13 14:31
Польскі лідар заявіў, што ў Катыні загінулі розныя людзі, якіх аб'ядноўвала прыналежнасць да Польшчы.
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што палякі павінны памятаць пра польскіх герояў, нягледзячы на складаныя пандэмічныя ўмовы. У 81-ую ў гадавіну Катынскага злачынства прэзідэнт Дуда ўсклаў кветкі перад Катынскім помнікам на Замкавай плошчы ў Варшаве. Польскі лідар заявіў, што ў Катыні загінулі розныя людзі, якіх аб'ядноўвала прыналежнасць да Польшчы:
- Нягледзячы на складаную эпідэмічную абстаноўку, мы ўжо другі год запар ушаноўваем ахвяр Катынскага злачынства. Спадзяюся, што нягледзячы на адсутнасць вялікіх жалобных урачыстасцяў, польская моладзь памятае пра тых, хто ніколі не адрокся да сваёй польскасці.
13 красавіка адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства. У гэты дзень у 1943 годзе гітлераўская Нямеччына паведаміла аб выяўленні ў Катыні масавых пахаванняў польскіх афіцэраў. Вясной 1940 года НКУС забіла каля 22 тысяч польскіх грамадзян, узятых у палон пасля нападу Савецкага Саюзу на Польшчу, 17 верасня 1939 года.
iar/эж