Прэзентаваныя вынікі даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў»
2020-06-30 23:55
Грамадскія каманіі «Годна» і «Будзьма Беларусамі!» сталі ініцыятарамі нацыянальнага даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў», якое правяла кампанія SATIO.
Даследаванне складалася з трох фокус-груп, якія дапамаглі распрацаваць анкету для нацыянальнага апытання. У апытанні паўдзельнічалі 1589 рэспандэнтаў з усёй Беларусі.
Даследаванне праводзілася ў красавіку-траўні і супала з часам пандэміі каранавіруса, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.
Мэта даследавання: Вылучыць усё, што характарызуе беларусаў і Беларусь (рысы, падзеі, асобы, адметнасці, коды, каштоўнасці) і сфармаваць пазітыўны вобраз беларуса ў выглядзе нацыянальнай ідэі, каб папулярызаваць і пашыраць яе на ўсё грамадства.
У ходзе даследавання былі вылучаны гіпотэзы:
— незалежнасць становіцца большай каштоўнасцю для беларусаў,
— стаўленне да беларускай мовы, нацыянальных сімвалаў, беларускай культуры і гісторыі змяняецца ў лепшы бок,
— маладыя беларусы больш зарыентаваныя на каштоўнасці незалежнай дзяржавы і ўсведамленне асобнасці беларускай нацыі, чым пакаленне іх бацькоў,
— ёсць запыт на вывучэнне, пазнанне, разуменне і творчае пераасэнсаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
У выніку даследавання мы прыйшлі да наступных вывадаў:
— незалежна ад розніцы поглядаў, незалежнасць — істотная каштоўнасць для большасці беларусаў,
— большасць беларусаў лічаць, што дэмакратычныя правы не забяспечваюцца ў беларусі,
— грамадства застаецца фрагментаваным, але беларусы гатовыя да салідарнасці і грамадскай актыўнасці, іх стрымлівае страх і зняверанасць.
Прэзентацыя першай часткі даследавання адбылася
30 чэрвеня а 12:00. Запіс трансляцыі.
Вынікі вы можаце паглядзець па спасылцы ў далучаным файле
тут.