Прэзентацыя кнігі Уршулі Шубзды «Бацькаўшчына колеру зямлі» ў Беластоку
2023-04-21 11:45
У Беластоку ў беларускім гістарычным клубе Beer&History адбылася прэзентацыя кнігі «Бацькаўшчына колеру зямлі».
У ёй аўтарка Уршуля Шубзда праз свае рэпартажы ды інтэрв’ю расказвае пра простае жыццё простых жыхароў Сакольшчыны. Пра глыбінку гэтага паўночнага краю Падляшша, адкуль яна сама родам.
– Мае суразмоўцы – гэта, перш за ўсё, старэйшыя людзі. Але яны размаўлялі са мной па-простаму, па-свойму. На мове, якую яшчэ захавалі, на якой размаўлялі яшчэ са сваімі бацькамі. Для мяне гэта ёсць блізкае і важнае, бо такая мова і для мяне ёсць родная, бо ў мяне дома, можа не так часта, але гучала беларуская мова ў нашым сакольскім варыянце. Сустрэчы з гэтымі людзьмі і іхнія гісторыі нешта і для мяне давалі, неяк узбагачалі.
Кніга Уршулі Шубзды «Бацькаўшчына колеру зямлі» выдадзена ў Беластоку праграмнай радай тыднёвіка беларусаў «Ніва» на беларускай мове у кірілічным і лацінічным варыянтах. Наступная яе прэзентацыя адбудзецца ў Саколцы.
Цалкам матэрыял.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя