- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
“Праз дождж” – трэці па ліку паэтычны зборнік вершаў берасцейскага паэта. У ім – спроба асэнсавання мінулага і сённяшняга жыцця, роздумы пра чалавечую годнасць, сяброўства, каханне, нашу, часам абсурдную, рэчаіснасць. Літаратура, і найперш паэзія, ва ўсе часы гісторыі чалавецтва застаюцца захавальніцамі духоўнасці, гармоніі, красы – таго высокага і вартага, дзеля чаго жывуць народы на зямлі, дзеля чаго жыве і асобны творца. Мастацкае, узнёслае слова здольнае абудзіць неразвітую ці стомленую жыццём душу, тым больш прыгожая і шчырая паэзія на мілагучнай, пячотнай, такой, на жаль, не запатрабаванай у сённяшняй сацыякультурнай прасторы Беларусі роднай мове.