Праект «OpTeamist Project» прэзентуе трэк «Emigrant’s story»
2023-05-24 16:13
Праект “OpTeamist Project” прэзентуе трэк „Emigrant’s story” (“Эмігранцкая гісторыя”).
Кампазіцыя – вынік міжнароднай супрацы беларускіх і полькіх музыкаў. Распавядае лідар калектыву, гітарыст гуртоў “Volski”, “Крамбамбуля” Павел Трыпуць.
– Усё пачалося з таго, што праект “OpTeamist Project” я хацеў працягваць у Польшчы. Паўсталі ў мяне шчыльныя адносіны з польскімі музыкамі – з басістам, з бубначом. Адзін раз разам з’ездзілі на фестываль. Пару раз гралі тут у Варшаве з праектам “OpTeamist Project”. А потым я ўдзельнічаў у конкурсе і выйграў стыпендыю «Gaude Polonia». Я напісаў праект як раз пра “OpTeamist Project” у калабарацыі з польскімі музыкамі. Дамовіўся з вядомым польскім басістам Войтэкам Піліхоўскім пра тое, каб ён быў куратарам майго праекта.
Таксама Войтэк Піліхоўскі сыграў у кампазіцыі на бас-гітары. На клавішах трэк падтрымаў Арэк Грыка, на барабанах – Тымак Крайняк.
Як распавёў Павел Трыпуць, на завяршэнне лета плануецца вялікі канцэрт “OpTeamist Project” пры ўдзеле польскіх музыкаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя