- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы выдаў дапаможнік па пытаньнях праўных калізыяў адміністратыўнага заканадаўства, якія прыводзяць да практыкі парушэньня права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць. Галоўная ідэя выданьня, якую праваабаронцы даносяць да грамадзянаў: «Агульным правілам зьяўляецца знаходжаньне чалавека на свабодзе, утрыманьне пад вартай павінна лічыцца выключэньнем з гэтага правіла». Праваабаронцы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў выкладаюць у дапаможніку дзеючыя міжнародна-праўныя стандарты ў адносінах права кожнага на свабоду й недатыкальнасць асобы, мэханізмы па абароне правоў, параўноўваюць міжнароднае й нацыянальнае заканадаўства.