- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У найноўшай гісторыі наша краіна адсвяткавала 20-годдзе сваёй незалежнасці. Аднак да гэтага часу існуюць прабёлы ў функцыянаванні дзяржаўнай беларускай мовы. Адзін з іх — адсутнасць Правілаў дарожнага руху на беларускай мове. Між тым усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху. Немагчымасць вывучаць Правілы дарожнага руху і здаваць на дзяржаўнай беларускай мове экзамены для атрымання правоў кіроўцы яскрава дэманструе моўную дыскрымінацыю значнай часткі грамадства. Неаднаразова ў нашу арганізацыю звярталіся грамадзяне Беларусі са скаргамі на адсутнасць як Правілаў дарожнага руху выдадзеных па-беларуску, так і дапаможных беларускамоўных матэрыялаў па іх вывучэнні ў аўташколах. На працягу пяці гадоў ТБМ шмат разоў звярталася да ўладаў Беларусі, а таксама да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь з просьбай зацвердзіць і выдаць афіцыйны беларускамоўны варыянт вышэйзгаданага дакумента. Нягледзячы на пэўныя абяцанні, сітуацыя ніяк не вырашалася. (Прадмова, Першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім, фрагмент)