Праваабаронца распавяла, колькім людзям ужо дапамагла «Вясна»
2023-07-30 16:17
Тэма палітвязняў у Беларусі – гэта адна з галоўных тэм для ўсёй неабыякавай грамадскасці. Балюча ўспрымаюцца здзекі рэжыму над лепшымі беларусамі, якіх кідаюць за краты.
Зняволеным і пераследуемым увесь час дапамагаюць сябры праваабарончага цэнтру «Вясна», кажа праваабаронца Алена Маслюкова:
– Колькасць людзей, якім я дапамагаю – лік ідзе ўжо на сотні. Ёсць чым ганарыцца, бо дзякуючы маім намаганням некаторым з іх удалося пазбегнуць пазбаўлення волі, і гэтыя людзі цяпер прыносяць вялікую карысць сваёй працай і ўносяць свой унёсак у справу вызвалення палітзняволеных і ў справу працы з людзьмі, якія церпяць рэпрэсіі.
Беларускае Радыё Рацыя