- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Бабруйчане абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю на занятках моўных курсаў. Азнаёміліся з этыкетам, парадамі па ўзаемадзеянні, падрыхтаванымі Офісам па правах людзей з інваліднасцю . На сустрэчы прысутнічалі вазочніцы Святлана Якаўлева і Анастасія Фёдарава, інвалід 3-й групы Віталь Мурашкевіч. Госці расказалі пра ўласны вопыт з пошукам працы. -Звычайна, калі працадаўцы даведваюцца, што я ў вазку, палохаюцца, і адмаўляюць у працы. Яны думаюць, што калі ты не ходзіш, значыць у цябе і з галавой нядобра, - расказала Святлана Якаўлева.