- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праблема гэта выявілася пад час размовы з адным з сябраў пінскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў. Як высветлілася, чалавек з абмежаванымі магчымасцямі самастойна не можа далучыцца да святочных малітваў у пінскіх храмах амаль усіх прадстаўленых у горадзе хрысціянскіх канфесій — у іх проста адсутнічаюць пандусы, а да ўваходу вядуць крутыя шматлікія прыступкі. Натуральна, прыхаджане з ахвотай дапамагаюць нямоглым трапіць у царкву, аднак гэта ўжо не тое, таму што ўзнікае праблема з захаваннем чалавечай годнасці інваліда.