- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За неправамоцныя дзеяньні трэба адказваць:У Камітэце ААН па правах чалавека ў Жэнэве разглядаецца заява беларускага грамадзяніна Віктара Карніенкі Скарга тычыцца дзеяньняў праваахоўных органаў Жлобінскага раёну (Гомельская вобласьць). Падчас прэзідэнцкіх выбараў Віктар Карніенка, зьяўляючыся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча, вёз з Менску 28 тысячаў асобнікаў перадвыбарчай праграмы і агітацыйных улётак. Яны былі надрукаваныя за грошы, якія дзяржава дала кожнаму кандыдату на вядзеньне агітацыі. Аднак па дарозе ўсю друкаваную прадукцыю – а гэта 25 адсоткаў накладу агітацыйных матэрыялаў Мілінкевіча – канфіскавалі супрацоўнікі аддзелу ўнутраных справаў Жлобінскага раёну. “Справу разглядаў суд Жлобінскага раёну. Судзьдзя Сяргей Шаўцоў пастанавіў: за тое, што ва ўлётках быў сказ “Мілінкевіч – новы прэзідэнт, якім Вы зможаце ганарыцца”, прысудзіць В.Карніенку штраф, а ўсе 14 тысячаў улётак канфіскаваць. Што тычыцца перадвыбарчай праграмы – таксама 14 тысячаў штук – то яе канфіскацыю праваахоўныя органы ніяк не патлумачылі”, – паведаміў belngo.info Леанід Судаленка, старшыня Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”.