- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За свае правы варта змагацца: ПЦ “Вясна” заклікае ўсіх пацярпелых удзельнікаў мірнай жалобнай акцыі "Чарнобыльскі шлях", якая адбылася 26 красавіка, накіраваць заявы ў РУУС, у пракуратуру, каб прыцягнуць да адказнасьці байцоў сьпецпадразьдзяленьняў, якія перавысілі свае службовыя абавязкі. У заяве патрабуйце: 1. Правесьці праверку апісаных вамі фактаў. 2. Выдаць накіраваньне на правядзеньне судова-медыцынскай эксьпертызы з мэтай устанаўленьня нанесеных цялесных пашкоджаньняў. 3. Знайсьці і ўстанавіць асобаў, якія дапусьцілі супрацьпраўныя дзеяньні. 4. Узбудзіць крымінальную справу па факце зьбіцьця. 5. Пісьмова праінфармаваць вас аб выніках праведзенай праверкі.