Працягваецца пагром незалежных СМІ. Сілавікі прыйшлі ў маладзечанскую «Рэгіянальную газету»
2021-07-19 18:38
Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь.
Супрацоўнікі выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна не выходзяць на сувязь. Сведкі паведамляюць, што ў рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» прыйшлі людзі ў цывільным.
Акрамя таго, раніцай сілавікі прыходзілі дадому да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча. Яго разам з жонкай павезлі на допыт.
У Беларусі працягваецца хваля ператрусаў у журналістаў і ў рэдакцыях недзяржаўных выданняў. За апошнія 10 дзён прайшло больш за 60 ператрусаў.
zerkalo.io/эж