- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай блізкае сэрцу не толькі беларусаў, але і ўсяго хрысціянскага свету. Еўфрасіння Полацкая з’яўляецца ўзорам самаадданага служэння свайму народу. Святыя айцы кажуць: “Бог стаў чалавекам, каб чалавек стаў Богам”. Божага чалавека адрознівае жыццё пакорлівае, справядлівае, накіраванае на пазнанне вышэйшай мудрасці - Бога. I ніякія багацці і раскошы гэтага свету не дадуць такога шчасця, як магчымасць спалучыцца з Богам у містыцы сапраўднай малітвы. Бог, любячы сваё стварэнне, падараваў людзям прыклады многіх святых, якія па сённяшні дзень свецяць, нібыта васковая свечка, для ўсяго свету, а малітва іх сагравае сэрца верніка. Самаахвярнасць, малітва за ўвесь свет прападобнай Еўфрасінні Полацкай дапамагае і ў наш час тонучаму ў бурах жыццёвага мора чалавеку, засольвае яго сэрца хрысціянской верай у адзінага Бога, як соль, што робіць смачнаю многія стравы. (Прадмова, фрагмент)