Прадстаўніца беларускай дыяспары Кася Іоффе арганізуе Фестываль Культуры ў Эміграцыі
2023-05-28 22:21
У нашым эфіры пабывала прадстаўніца беларускай дыяспары ў Кракаве, заснавальніца фестывалю культуры ў Эміграцыі Кася Іоффе.
РР: Фестываль культуры ў эміграцыі пройдзе ўжо другі год запар у Кракаве, у віле Дэц’юша. Я ведаю, што гэтым разам вы як арганізатары сутыкнуліся з пэўнымі фінансавымі цяжкасцямі, але вырашылі правесці фестываль нягледзячы ні на што.
– Я не скажу, што мы з імі сутыкнуліся толькі ў гэтым годзе. Увогуле беларуская дыяспара ў Кракаве – гэта валанцёры, якія робяць усе свае рэчы літаральна з нічога, з паветра. Ні ў мінулым, ні ў гэтым годзе Польшча не давала нам грантавай падтрымкі на фестываль, але мы вырашылі ўсё адно яго праводзіць, таму што нам на гэтым залежыць.
РР: Але адміністрацыя гэтай вілы вас падтрымлівае і прадастаўляе сваю прастору?
Дакладна, і па сутнасці гэта арганізавана ўжо другі год запар на грошы, якія мае сама віла Дэц’юша. Так што вялікая падзяка Дамініцы Каспровіч, дырэктарцы вілы Дэц’юша як чалавеку, дзякуючы якому ідэя сталася магчымай да выканання.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя