Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA завітае ў Познань: літаратура, музыка, тэатр і мастацтва паяднаюцца на пляцоўках фестывалю, каб стварыць атмасферу для творчых сустрэч і інтэлектуальных дыскусій. На працягу двух дзён фестываль прапануе шырокую праграму, якая ўключае прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы. PRADMOVA ў Познані стане месцам сустрэчы беларускіх і замежных аўтараў і аўтарак, дзе кожны зможа далучыцца да дыялогу пра сучасную культуру, гісторыю і сацыяльныя выклікі.
ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ ЦАЛКАМ
Для аматараў гісторыі і культуры адбудуцца цікавыя лекцыі і дыскусіі. Сярод іх
выступ Віктара Шадурскага і прэзентацыя яго даследавання “Нараджэнне беларускага Левіяфана”, прысвечанага перыяду пераходу Беларусі ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарызму.
Музычная частка фестывалю аб’ядноўвае розныя фарматы і стылі: ад спеўных сходаў да сучасных праектаў, такіх як
музычна-паэтычны праект “Літараноты” і беларускі музыка,
хіп-хоп-выканаўца MANDZIK стануць яркім завяршэннем аднаго з фестывальных дзён. На ўсіх пляцоўках будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе наведвальнікі змогуць набыць навінкі беларускай літаратуры, пазнаёміцца з новымі выданнямі і пагутарыць з аўтарамі і выдаўцамі.
PRADMOVA ў Познані — гэта месца для тых, хто шукае натхнення, новых ідэй і кантактаў, а таксама магчымасці паглыбіцца ў беларускую культуру, якая развіваецца нават па-за межамі сваёй краіны. Уваход на большасць мерапрыемстваў вольны, але некаторыя падзеі патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі. Поўная праграма і ўмовы ўдзелу даступныя
на афіцыйным сайце і ў
сацыяльных сетках фестывалю.
Запрашаем наведаць фестываль PRADMOVA ў Познані 30 лістапада і 1 снежня 2024 года. Гэта магчымасць далучыцца да значнай культурнай падзеі і стаць часткай супольнасці, якая яе стварае і падтрымлівае.