Мікіта Мелказёраў пра жыццё, вайну, маліну, гісторыю і Міндоўга
2023-09-05 21:24
Лета 2023 года выдалася для ютубера Мікіты Мелказёрава гарачым. Ва ўсіх сэнсах. Ён з’ездзіў ва Украіну да беларускіх добраахвотнікаў і запісаў шэраг выдатных інтэрв’ю з беларускімі байцамі. Размова з “Беларускім Янкі” назбірала больш за мільён праглядаў. Апроч асобных выпускаў праграмы з пэўнымі байцамі праект “Жыццё-маліна” выпусціў фактычна дакументальны фільм пра нашых добраахвотнікаў і вайну ва Украіне. А ў канцы лета Мікіта запусціць асобны праект, прысвечаны гісторыі Беларусі, з якім трапіў у скандал…
Чым адметныя выпускі “Маліны” з беларускімі добраахвотнікамі і якія ўражанні засталіся пасля сустрэч з імі? Ці сапраўды яны настроеныя вызваляць Беларусь з дапамогай, калі спатрэбіцца, зброі, ці шмат сярод іх нацыянальна свядомых і як яны ставяцца да беларускіх дэмсіл? Што прымусіла заняцца асобным ютуб-праектам пра гісторыю Беларусі і ці атрымаецца навучыць беларусаў любіць і паважаць сваё? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае вядоўца ютуб-канала “Жыццё-маліна” і канала пра беларускую гісторыю Мікіта Мелказёраў.