«Пра ліквідацыю Лукашэнкі і сям'і ніколі не гаварылі»
2021-04-19 15:18
Былы намесьнік камандзіра баявой групы спэцпадраздзяленьня «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар пракамэнтаваў у інтэрвію Свабодзе заявы спэцслужбаў пра нібыта плянаваныя пераварот і ліквідацыю Лукашэнкі і яго дзяцей, расказаў, якія ўрокі і высновы ён зрабіў з апошніх падзеяў, што насамрэч абмяркоўвалася на Zoom-канфэрэнцыях, і пад узьдзеяньнем чаго арыштаваныя КДБ людзі могуць даць прызнальныя паказаньні.