Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў
2023-04-10 17:54
Пошта Украіны на прыватную замову выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў – пісьменніцы Святланы Алексіевіч (якая была ўзнагароджаная Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе) і праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага (яго уганаравалі прэміяй міру ў мінулым 2022 годзе). Выпушчаны блок марак і канверты на якіх беларускія нобелеўскія лаўрэаты разам і паасобку.
Нагадаем, што раней ва Украіне
былі выпушчаны адмысловая марка і канверт у гонар
Алеся Бяляцкага. 3 лютага адбылося іх адмысловае гашэнне.
Беларускае Радыё Рацыя