- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі на базары сапраўды быў Іосіф, дык ён — жывы!.. Тады, выходзіць, і граху на гуднянцах няма. Значыць, ніякія яны не злачынцы. Жыць жа з цяжарам душагубцы — не дай бог нікому!.. Вунь, дзядзька Яўхім, здараецца, месца сабе не знаходзіць, калі хто ўспомніць пра Іосіфа. Паслухае ўважліва, а потым як адрэжа: — Што ты ўсё пра яго, ды пра яго! Сядзеў бы ён дзёўбам у сваёй хаце, як усё затапіла, і сам гора не знаў бы, і мы лішняга клопату не мелі б. А то думай, дзе ў якую пролабку трапіў, што следу няма, і сам сябе віні — ты ж апошні яго бачыў, але не ўтрымаў.