«Беларускі архіў» — гэта месца,x0dx0a дзе збіраюцца і захоўваюцца дакументы, фатаграфіі, сведчанні і x0dx0aартэфакты, звязаныя з жыццём беларускай меншасці ў Польшчы, але не x0dx0aтолькі. Гэта праект, які дапамагае зразумець гісторыю, кім мы былі і кімx0dx0a з’яўляемся сёння.
x0dx0aЯраслаў Іванюк пра мэты, выклікі і першыя вынікі працы архіва размаўляе з дырэктарам Цэнтра беларускай культуры Анатолям Вапам.
x0dx0a
— Ідэя вельмі простая - x0dx0aтрэба дакументаваць жыццё беларускай супольнасці на Беласточчыне, а x0dx0aтаксама наогул беларусаў, якія жывуць не толькі на Беласточчыне і ў x0dx0aБеларусі, але і па ўсім свеце. Мы збіраем матэрыялы пра ўсіх беларусаў. x0dx0aБо трэба ж памятаць, што з Беласточчыны многія людзі выязджалі ў XIX–XX x0dx0aстагоддзях, падчас Другой сусветнай вайны — у эміграцыю, у Амерыку ці ў x0dx0aЗаходнюю Еўропу, шукаючы працу і лепшае жыццё. Матэрыялы пра іх таксама x0dx0aнамі збіраюцца.
x0dx0aКалі казаць пра нашу калекцыю за два гадыx0dx0a існавання Цэнтра, нам удалося сабраць вельмі многа — больш за 4000 x0dx0aдакументаў, фотаздымкаў, паштовак, розных друкаў і лістовак, абвестак, x0dx0aякія адлюстроўваюць жыццё беларусаў. Але гэта яшчэ толькі частка таго, x0dx0aшто нам патрэбна, нават для самой Беласточчыны, каб атрымаць поўную x0dx0aкарціну.
x0dx0aБольшасць матэрыялаў паходзіць з XX x0dx0aстагоддзя. Да Другой сусветнай вайны і пасля яе. Таксама ёсць цікавыя x0dx0aзборы з другой паловы XIX стагоддзя. Ранейшыя матэрыялы сустракаюцца x0dx0aвельмі рэдка. Мы маем дакументы пра падаткі, пабудову гаспадарчых x0dx0aзбудаванняў, беларускія паштоўкі, прэсу, кнігі.
x0dx0a
Хто тыя людзі, якія перадаюць гэтыя матэрыялы ў «Беларускі архіў», x0dx0aякім займаецца Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. І ці цяжка іх x0dx0aпераконваць перадаць нешта?
x0dx0a— У асноўным гэта перадаюць x0dx0aбеларускія дзеячы з 80‑х і 90‑х гадоў. Бывае, што нават з 70-х, семx27і x0dx0aперадаюць матэрыялы сваіх дзядоў ці бацькоў. Часта яны не ведаюць, хто x0dx0aна фотаздымках, але ў нас ёсць магчымасць іх ідэнтыфікаваць праз розныя x0dx0aгазеты, архівы, размовы з людзьмі. Таксама мы купляем матэрыялы з x0dx0aантыкварыяту і інтэрнэту, калі ёсць магчымасць. Калі нам хто-небудзь x0dx0aперадае матэрыялы, іх трэба апрацаваць, апісаць і ўпісаць у інвентарныя x0dx0aкніжкі — гэта займае вельмі шмат часу. Асабліва складана ідэнтыфікаваць x0dx0aасоб на фотаздымках ці здарэнні, якія на іх адлюстраваны, трэба x0dx0aпраглядаць старыя часопісы, кнігі, размаўляць з людзьмі.
x0dx0aА якія найбольш цікавыя, каштоўныя артэфакты ў Беларускім архіве?
x0dx0a
— Наш найбольш каштоўны x0dx0aартэфакт — гэта ліст караля Жыгімонта Аўгуста з 1570 году. Гэта вайсковыx0dx0a дакумент XVI стагоддзя з подпісам Жыгімонта Аўгуста, складзены ў x0dx0aканцылярыі Вялікага Княства Літоўскага на беларускай мове.
Таксама x0dx0aвельмі каштоўныя матэрыяльна: збор Сцяпана Копы, музычны архіў з x0dx0aзапісамі песень на касетах, але таксама і нотныя запісы. Нядаўна мы x0dx0aатрымалі сямейны архіў бацюшкі Сяргея Петрушкевіча. Там 1200–1300 x0dx0aдакументаў і фотаздымкаў ад канца XIX стагоддзя да 2000‑х гадоў. Ёсць x0dx0aунікальныя фотаздымкі з беларускіх вёсак і мястэчак, зробленыя немцамі ўx0dx0a час Другой сусветнай вайны. Збор дакументаў і фотаздымкаў вельмі x0dx0aцікавы, але пакуль не поўны. Цэнтр беларускай культуры чакае ад людзей, x0dx0aякія захавалі ў сваіх хатніх архівах дакументы і фотаздымкі, каб яны x0dx0aперадавалі іх у архіў.
x0dx0aГэта вельмі важна, бо нават звычайныя сямейныя фотаздымкі могуць x0dx0aутрымліваць інфармацыю пра звычаі, знешні выгляд, лад жыцця людзей і x0dx0aсвяткаванні. Мы можам цыфрызаваць матэрыялы, упарадкаваць іх і зрабіць x0dx0aдаступнымі для даследчыкаў і шырокай грамадскасці.
x0dx0a
Размаўляў Яраслаў Іванюк
x0dx0aСлухайце далучаны гукавы файл
x0dx0a
Ліст: 2 лістапада 1570 г., Варшава
x0dx0aЗмест: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі, вялікі князь літоўскі, x0dx0aзаключыўшы перамірx27е з вялікім князем маскоўскім [Іванам IV], выдае x0dx0aГентольту Влоху, капітану кавалерыі, які знаходзіўся ў Лепельскім замку,x0dx0a новы рэкамендацыйны ліст на 50 пяхотнікаў, пасля таго як другія 50 x0dx0aсалдат перадаў іншаму лепельскаму капітану кавалерыі, Станіславу x0dx0aРусецкаму.
x0dx0aМова: старабеларуская
x0dx0aАпісанне: Пад тэкстам размешчаны подпісы караля і Вялікага Княства x0dx0aЛітоўскага Жыгімонта Аўгуста (лацінская мова) і Мацея Савіцкага x0dx0a(беларуская мова), пісара Вялікага Княства Літоўскага, а таксама адбітакx0dx0a праз паперу пячаткі канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. На палях — x0dx0aзапіска, якая паведамляе пра прадстаўленне дакумента 12 чэрвеня 1807 г. x0dx0aдвару камергера-камісара Себежскага павета; на адваротным баку — кароткіx0dx0a змест.