- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля ўчарашняга застолля Андрэй адчуваў сябе блага. Але было ў яго жаданне iсцi на работу цi не — рабiць ён гэта мусiў. Тым больш што яшчэ ўчора Ангелiна Георгiеўна, загадчыца аддзялення, паспела двойчы папярэдзiць, каб ён не спазнiўся нi на хвiлiну: павiнна было адбыцца нейкае звышадказнае мерапрыемства. Андрэй, аднак, не надаў тым словам вялiкага значэння: шмат якiя мерапрыемствы пабачыў ён за гады сваёй работы ў гэтай паважанай, афiцыйнай, строгай установе, якая перыядычна прымала на перападрыхтоўку прадстаўнiкоў самых розных узроўняў улады ды партыйнага кiраўнiцтва. Даручаны Андрэю кабiнет тэхнiчных сродкаў навучання быў адладжаны, як швейцарскi гадзiннiк, таму на працягу лiтаральна дзесяцi хвiлiн ён з заплюшчанымi вачыма здольны быў разгарнуць любы камплект апаратуры. Вось чаму ўчора Андрэй не задумваючыся аддаў належнае старой добрай кампанii сяброў, дзе без натхнёнай дэгустацыi моцнага пiтва рэдка калi абыходзiлася. (фрагмент)