- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да другой паловы 80-х гг. у Полацку археолагі вывучалі ў асноўным выключна помнікі IX—XIII ст.: першапачатковае гарадзішча, старажытнае паселішча, Верхні замак, пасад у Запалоцьці. У 1987-1988 гг. упершыню дасьледаваліся культурныя напластаваньні гандлёва-рамеснага горада XIV—ХVІІ стст. У самым цэнтры пасада быў закладзены раскоп агульнай плошчаю болей за 1100 кв.м. Раскопкі дазволілі прасачыць храналёгію і тапаграфію гэтага раёну Полацка ад канца X ст. да сёньняшніх дзён. Наздвычай цікавым было тое, што фактычна ўпершыню ў горадзе падрабязна дасьледываліся наплястаньні ХІV—ХVІІ стст. па сваёй сумарнай магутнасьці яны адпавядаюць культурным плястом т.зв. раньне-фэадальнага пэрыяду. (С. Тарасаў У. Мілюцін, Помнік дробнай плястыкі з Полацка, фрагмэнт)