- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна). Твор "Подых навальніцы" - працяг рамана "Людзі на балоце" – прысвечаны тэме сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гг ХХ ст. Драматычныя калізіі жыццяў герояў рамана разгортваюцца на фоне драмы народнай.