Плюс адно беларускае радыё: сустракайце Litradio — медыя пра літаратуру
2023-04-03 21:15
Перазапускаецца Litradio. Гэта будзе медыя пра сучасную беларускую літаратуру. Новыя вершы, эсэ, апавяданні і ўрыўкі з раманаў беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў. А таксама крытыка, рэцэнзіі ды падкасты.Навошта патрэбнае
Litradio і ці да літаратуры сёння ўвогуле? Як ужо сёння пішуць кнігі пра наш час, якімі героямі могуць быць
Франак Вячорка і
Грыгорый Азаронак?
Размаўляем пра гэта з кіраўніком
Litradio Паўлам Анціпавым.