Пляшко: быць самадастатковай, незалежнай дзяржавай — ідэя і Беларусі, і Украіны
2023-08-03 15:49
У эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко.
Нацыя жыве ў часе і прасторы і мае пэўныя выклікі з розных бакоў. У адказ на якія нацыя змяняе і фармуе сваю інфармацыйную рэальнасць, сваё самаўсведамленне. Гэта працэс, які ніколі не спыняецца. Але ў якім нязменнымі застаюцца пэўныя рэчы — іх страта аўтаматычна будзе азначаць не заканчэнне працэсу фармавання нацыі, а яе смерць, перакананы Максім Плешко.
Пра тое, чаму немагчыма казаць пра будучыню нацыі без апірышча на яе мінулае, у чым падабенства беларускага і ўкраінскага народаў, ці магчыма выжыць, адмовіўшыся ад сваёй мовы, і хто наш агульны вораг, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пляшко.