- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На нашых вачах дашчэнту сціраецца з зямлі Пінскай унікальны помнік архітэктуры сярэдзіны XVII ст. Пінскі езуіцкі касцёл, руйнуецца старажытны водны рынак—частка былога знакамітага пінскага старога рынку. Мала хто з сённяшніх жыхароў горада, калі ідзе па вуліцы Леніна, ведае, што раней яна мела назву Вялікай Спаскай, што вуліца Зоі Касмадзям'янскай — гэта Вялікая Троіцкая, Чырванафлоцкая — Вялікая Ясельдская і г. д. Сувязь часоў ірвецца па-жывому. Тая сувязь, якая павінна знітоўваць людзей, набліжаць іх да чыстых вытокаў, да былой славы і годнасці. Гэта бачыў, адчуваў, за гэта перажываў аўтар дадзенай кнігі—мастак Аляксандр Іванавіч Лазіцкі, ён нарадзіўся ў Пінску ў 1910 г. Вучыўся ў тутэйшай, а затым у Брэсцкай гімназіі. У 1930—1932 гг., працаваў на Пінскім фанерным заводзе ў якасці рабочага.