be
pdf

Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ

Багданович Адам
Этнографический очеркъ

Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940) вядомы ў гісторыі беларускай культуры найперш як бацька Максіма Багдановіча. Ён аказаў вялізны ўплыў на фарміраванне асобы вялікага паэта, асабіста займаўся выхаваннем сына. Пазней ён напіша: "Мае дзеці, у тым ліку і Максім, паступалі ў гімназію з поўным маленысім колам ведаў І аб мінулым і аб усім акаляючым свеце". Да паслуг паэта была вялікая бібліятэка бацькі, глыбока дэмакратычнага, адукаванага і культурнага чалавека, які меў шырокія знаёмствы ў колах прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі. Але не менш важнае значэнне для станаўлення Максіма як паэта мела фальклорная спадчына беларусаў, зборам і даследаваннем якой займауся Адам Ягоравіч падчас свайго жыцця на Радзіме. Назіранні і запісы даследчыка з быту, жыцця І культуры беларускага народа неаднаразова друкаваліся ў мінскай і гродзенскай перыёдыцы і паставілі яго ў адзін рад з буйнейшымі беларускімі этнографамі XIX стагоддзя. Вынікам гэтай працы стала кніжка "Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссовъ", без цытавання якой і дасюль не абыходзіцца ніводнае сур'ёзнае даследаванне беларускага фальклору. Безумоўна, у сучаснага чытача УводзІны да яе могуць выклікаць супярэчлівае пачуццё. Тут аўтар выступае з пазіцый адукаванага на расійскі манер тутэйшага інтэлігента, які з кшжак ідэалістычна ўспрымаў культуру рускага народа, спрабуючы быць, на ягоную думку, падкрэслена аб'ектыўным да духоўнага жыцця беларусаў. (А. Бяляцкі, Да 100-годдзя выхаду кнігі, фрагмэнт)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1995
  • Выдавец: Беларусь
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
  • Памеры: 186 с., 16 см
  • ISBN: 985-01-0057-5
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Беларуская мова, Культура
  • Copyright: © 1995 by выдавецтва Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1548, EEDC — 543, 543-2, MiOKB — 1742
  • Дадатковая даведка: Рэпрынтнае выданне; Выданне падрыхтавана па экземпляры, які захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея М. Багдановіча; Камп\'ютэрная рэканструкцыя выдання 1895 года А. Вейніка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org